26 жніўня на ўездзе ў Вілейку ўсталявалі танк. Яго размяшчэнне было прадугледжана праектам рэканструкцыі моста праз Вілію, які знаходзіцца на ўездзе ў горад.
Чытайце таксама: У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў
Як паведаміла раённае выданне «Шлях перамогі», ваенная тэхніка павінна стаць памятным аб’ектам, звязаным з гісторыяй вызвалення Вілейкі ў гады Другой сусветнай вайны. Танк сімвалізуе вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў танкавай брыгадай пад камандаваннем Азі Асланова.

Такім чынам, яго ўстаноўка задумвалася не проста як элемент добраўпарадкавання, а як гістарычны знак пры ўездзе ў Вілейку, які павінен нагадваць пра падзеі вайны і вызваленне горада.
Аднак такая канцэпцыя спадабалася далёка не ўсім. У сацсетках гараджане пачалі абмяркоўваць, ці дарэчна выкарыстоўваць менавіта танк у якасці галоўнага аб’екта на ўездзе ў горад.
«Навошта танк?»
З’яўленне ваеннай тэхнікі на ўездзе ў горад выклікала неадназначную рэакцыю ў сацсетках. Частка карыстальнікаў паставіла пад сумнеў саму ідэю такога помніка і яго месца.
Адзін з каментатараў прапанаваў спачатку даведацца меркаванне гараджан:
- «Вы бы хоть у людей спросили, хотят ли они видеть при въезде в город ваш грёбаный танк».
Іншыя таксама не зразумелі, навошта менавіта танк павінен сустракаць людзей на ўездзе ў Вілейку.
- «Зачем танк? Разве это красиво? Танк — это ассоциация с войной! Лучше бы что-нибудь светлое, красивое и положительное сделали!»
Некаторыя карыстальнікі прапанавалі замест ваеннай тэхнікі заняцца больш практычнымі праблемамі горада.
- «Лучше бы асфальт положили по улице Первого мая».
Былі і тыя, хто раскрытыкаваў саму тэндэнцыю ўсталёўваць ваенную тэхніку ў розных гарадах.
- «Такое чувство, что эти танки некуда деть, поэтому в каждом городе стоит».
-
«Зноў падмаскоўскае победобесие… Колькі можна?»
-
«Там жа буслы… Які танк?»
Яшчэ адзін каментатар назваў такое рашэнне «мілітарызацыяй» і задаўся пытаннем, навошта горадзе такі сімвал на фоне сучасных войнаў.
Прагучалі і жартаўлівыя прапановы адносна выбару помніка. Напрыклад, адзін з карыстальнікаў напісаў, што, калі ўжо Вілейка звязана з ваенна-марской тэматыкай, «надо было подводную лодку ставить».
Не абышлося і без пытанняў пра тое, чаму пры выбары аб’екта для ўезду ў горад не абмеркавалі яго з самімі жыхарамі.
У выніку замест адназначна пазітыўнай рэакцыі на новы помнік у каментарах пераважалі пытанні пра яго неабходнасць, знешні выгляд і мэтазгоднасць.
Чытайце таксама: «Падзея сусветнага маштабу»: У Лунінецкім раёне з помпай адкрылі таблічку з QR-кодам
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: